АБ ПРАЕКЦЕ
Бельскі павет, як вядучы бенефіцыяр, рэалізуе ў партнёрстве з беларускай кампаніяй „Брэстаблдарбуд” праект пад назвай „Паляпшэнне даступнасці Бельскага павета і Брэсцкага раёна дзякуючы будаўніцтву і рэканструкцыі транспартнай інфраструктуры, якая вядзе да памежнага перахода Славатычы – Дамачава”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020.
Мэта праекта
Асноўная мэта праекта – палепшыць даступнасць транспартнай інфраструктуры ў Бельскім павеце і Брэсцкім раёне шляхам мадэрнізацыі інфраструктуры дарог, якія вядуць да памежнага перахода
Славатыча – Дамачава.
Перабудаваныя дарогі
Рэалізацыя праекта палегчыць зносіны польскага і беларускага насельніцтва з Бельскага павета і Брэсцкага раёна. Гэта паспрыяе павышэнню камфорту падарожжа і скарачэнню часу выяздаў аварыйных службаў і іншых транспартных сродкаў.
Навучанне і канферэнцыі, якія арганізуюцца па абодва бакі мяжы, будуць садзейнічаць стварэнню агульнай платформы для абмену вопытам, ведамі ў галіне кіравання і падтрымання дарожнай інфраструктуры.
Падрабязныя мэты праекта
Суфінансаванне Еўрапейскага саюза
Праект фінансуецца з праграмы Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020, якая дзейнічае ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства (EIS). EIS падтрымлівае ўстойлівае развіццё ўздоўж знешніх межаў Еўрапейскага Саюза, дапамагае знізіць розніцу ва узроўні жыцця і вырашаць агульныя трансгранічныя праблемы.
Плануемыя вынікі праекта
Працягласць рэканструяваных або мадэрнізаваных дарог - 9,5 км;
Два раёны, якія карыстаюцца мадэрнізаванымі або створанымі транспартнымі паслугамі і інфраструктурай;
Партнёрства, усталяванае з мэтай мадэрнізацыі або стварэння прыязных для навакольнага асяроддзя транспартных сістэм або паслуг;
Рэкламная кампанія, якая павышае ўзровень свядомасці па пытанні транспарту з нізкім выкідам вуглякіслага газу;
Распрацаваны дзве стратэгіі па паляпшэнні транспартнай сістэмы або даступнасці рэгіёна – стратэгіі будуць распрацаваны ў выніку праведзеных вэбінараў. Стратэгіі будуць выкладзены ў выглядзе дакументаў, зацверджаных мясцовымі ўладамі;
Скарачэнне часу паездак ў адпаведных рэгіёнах з 11 да 7 мінут;