Бельскі павет, як вядучы бенефіцыяр, рэалізуе ў партнёрстве з беларускай кампаніяй „Брэстаблдарбуд” праект пад назвай „Паляпшэнне даступнасці Бельскага павета і Брэсцкага раёна дзякуючы будаўніцтву і рэканструкцыі транспартнай інфраструктуры, якая вядзе да памежнага перахода Славатычы – Дамачава”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020.

Праект фінансуецца з праграмы Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020, якая дзейнічае ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства (EIS). EIS падтрымлівае ўстойлівае развіццё ўздоўж знешніх межаў Еўрапейскага Саюза, дапамагае знізіць розніцу ва узроўні жыцця і вырашаць агульныя трансгранічныя праблемы.